МЕНЮ


Фестивали и конкурсы
Семинары
Издания
О МОДНТ
Приглашения
Поздравляем

НАУЧНЫЕ РАБОТЫ


  • Инновационный менеджмент
  • Инвестиции
  • ИГП
  • Земельное право
  • Журналистика
  • Жилищное право
  • Радиоэлектроника
  • Психология
  • Программирование и комп-ры
  • Предпринимательство
  • Право
  • Политология
  • Полиграфия
  • Педагогика
  • Оккультизм и уфология
  • Начертательная геометрия
  • Бухучет управленчучет
  • Биология
  • Бизнес-план
  • Безопасность жизнедеятельности
  • Банковское дело
  • АХД экпред финансы предприятий
  • Аудит
  • Ветеринария
  • Валютные отношения
  • Бухгалтерский учет и аудит
  • Ботаника и сельское хозяйство
  • Биржевое дело
  • Банковское дело
  • Астрономия
  • Архитектура
  • Арбитражный процесс
  • Безопасность жизнедеятельности
  • Административное право
  • Авиация и космонавтика
  • Кулинария
  • Наука и техника
  • Криминология
  • Криминалистика
  • Косметология
  • Коммуникации и связь
  • Кибернетика
  • Исторические личности
  • Информатика
  • Инвестиции
  • по Зоология
  • Журналистика
  • Карта сайта
  • Судовы лад Вяликага княства Литоускага

    Трыбунал ВКЛ (Галоўны суд) ствараўся для апеляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы ён мог разглядаць у парадку першай інстанцыі. Пастановы яго мелі сілу пастаноў сойма. Галоўны суд складаўся, як правіла, 46 суддзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на сойміках з мясцовай шляхты, па два ад кожнага павета, тэрмінам на адзін год[9]. Пры гэтым трэба адзначыць, што выбраннымі маглі быць толькі шляхцічы, якія мелі ўласныя зямельныя ўладанні (аседласць), засведчаныя ў праве і мясцовых звычаях.

    Кожны член  Галоўнага суда павінен быў прымаць удзел у яго рабоце не меньш 6 месяцаў і потым мог не з’яўляцца на сесіі, як выканаўшы свае абавязкі. Колькасць суддзяў – членаў Галоўнага суда – пры разглядзе спраў не адзначалася дакладна і магла быць рознай, але кворум суда па грамадзянскім справам адзначаўся ў 6 чалавек. Па заканчэнню тэрміну паўнамоцтваў асоба магла быць зноў абрана членам Галоўнага суда толькі праз 6 гадоў. Члены Галоўнага суда з сваўго ліку абіралі старшыню, які мог зноў абірацці на гэтую пасаду толькі праз 4 гады[10].

    Галоўны суд разглядаў апеляцыі на рашэнні (выпакі): 1) гродскіх, земскіх і падкаморскіх судоў; 2) панскіх судоў у адносінах служылых шляхцічаў, прыгавораных да пакаранню смерцю, турэмнага заняволення ці буйных грошавых штрафаў. (“Однако же апеляция  допускается по сему статуту на обе стороны как истцовой, так и ответной без припятствия в главный суд”. р. ІІІ, а. 11; р. ІV, арт. 40, 56).

    Па першай інстанцыі Галоўны суд разглядаў справы, якія раней былі ў кампетэнцыі вялікакняскага суда “вси справы пришлые, которые кольвек на суд наш господарский припадати бы имели”). Асаблівую катэгорыю спраў складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжыванні мясцовых асоб і суддзяў. Галоўны суд разглядаў і тыя справы, якія былі адкладзены гаспадарскім судом да 1581 г.

    Пад юрысдыкцыю трыбунала пападалі таксама справы, звязаныя з іскамі з-за царкоўнай маёмасці. Пры разглядзе такіх спраў стваралася сумесная калегія ў якую ўваходзілі члены Галоўнага суда і прадстаўнікі духавенства, якіх прызначалі спіскамі.

    Акрамя разгляду судовых спраў галоўны суд займаўся і натарыяльнымі клопатамі: завяраў завяшчанні, сведчыў дагаворы пазыкі, куплі-продажу маёнткаў і г. д.

    Сесіі Галоўнага трыбунала праходзілі пад старшынствам выбранага  суддзямі маршалка. На пасаду старшыні звычайна рэкамендаваўся Радай адзін з паноў

    Справы разглядаліся судовай калегіяй з 2 – 7 чалавек, аднак магла быць і іншая колькасць суддзяў у калегіі; але не менш чым два. Пастановы ці рашэнні (дэкрэты) трыбунала прымаліся большасцю галасоў на аснове Статута ВКЛ, соймавых канстытуцый і звычаёвага права. Не прымалі ўдзелу ў разглядзе справы члены суда з таго самага павета, што і бакі ў спрэчцы. Як адзначалася, рашэнні (дэкрэты) Галоўнага суда мелі сілу соймавых пастаноў, таму яны не маглі быць абскарджаны, адменены нават вялікім князем. Выкананне рашэнняў праводзілася паветавымі судамі, або паветовымі старастамі.

    Месцам работы Галоўнага суда (сесій) былі Вільня (штогод), Менск і Навагародак (па чарзе праз год). Да 1588  г. сесіі праходзілі і ў Троках. Кожная сесія (кадэцыя) магла працягвацца не болей як 22 тыдні, пасля суддзі пераязджалі ў чарговы горад.

    Акрамя Галоўнага трыбунала было яшчэ некалькі судоў вышэйшай інстанцыі, у прыватнасці, суд літоўскай скарбавай камісіі, або “Скарбавы трыбунал”. Ён быў утвораны ў ВКЛ пазней, у 1609 г. і складаўся з падскарбіяў (земскага і дворнага), з аднаго сенатара і сямі шляхцічаў выбраных на сойме. Скарбавая камісія збіралася 4 разы на год на пасяджэнні на 4 тыдні кожная. Да кампетэнцыі скарбавага трыбунала адносіліся ўсе справы, якія тычыліся гандлёвых кантрактаў, спрэчак паміж купцамі і іскаў па векселях, злачынных дзеянняў накіраваных супраць службовых асоб, дзяржаўнага скарба. Нарэшце, гэтаму трыбуналу  належалі справы, звязаныя з нявыплатай дзяржаўных падаткаў. У 1726 г. пастановай Гродзенскага сойма частка функцый скарбавага трыбунала была перададзена Галоўнаму літоўскаму трыбуналу.

    5. Нельга не адзначыць, што на Беларусі, як і ўбольшасці еўрапейскіх краін таго часу, існавалі і асобныя суды для веруючага насельніцтва. Так званы духоўны суд у ВКЛ меў шмат падобнага з адпаведнымі судамі на Захадзе, бо большасць рэлігій прыйшло іменна адтуль.

    Духоўны суд – орган пэўнай рэлігійнай арганізацыі, які разглядаў справы духавенства і веруючых. Наяўнасць сярод насельніцтва ВКЛ розных веравызнанняў абумовіла існаванне для праваслаўных, католікаў, пратэстантаў, іўдзеяў і мусульман духоўных судоў. Кампетэнцыя і юрысдыкцыя гэтых судоў былі неаднолькавыя. Каталіцкай і праваслаўнай царкоўнай юрысдыкцыі належалі духоўныя асобы, іх дзеці, жонкі, розныя “божыя” людзі. Пад прысуд духоўнага суда таксама падпадалі справы аб злачынствах супраць рэлігіі (ерась, святатацтва, кравазмяшэнне, развод, “чужаложства”), некаторыя справы аб спадчыне і падзеле маёмасці. Кампетэнцыя праваслаўных і каталіцкіх судоў на працягу 16 ст. зазанала істотныя змены, што было звязана з ростам рэфармацыйнага руху і незадаволенасцю свецкіх феадалаў непамерным узвышэннем духавенства і царквы. Спробай выражэння ўзнікшых супярэчнасцей былі прававыя акты, выдадзеныя Аляксандрам, Жыгімонтам І і Жыгімонтам ІІ, якія абмежавалі юрысдыкцыю духоўных судоў.

    Праблемы ўзаемаадносін станаў свецкага і духоўнага адлюстраваны і ў Статуце 1588 г., які вызначыў катэгорыі спраў духоўнага характару і забараніў пашырэнне на грамадскія і крымінальныя юрысдыкцыі духоўнага суда (“Так же устанавливаем, что епископы, прелаты духовного сословия и их управляющие княжат, панов и всей шляхты, рыцарства, и мещан, и всех подданных наших, как и шляхетскiх, не должны никого к себе в духовное право по светским делам вызывать. Также и сама шляхта …. Но что будет относиться и принадлежать к духовному праву, то в духовном праве должно решаться и судиться” (арт 31); “О доказывании справедливости в обидах светских с сословиями духовными с сословиями светскими” (арт 2); арт 33, 34)[11]. Забаранялася таксама выбіраць духоўных асоб у склад свецкіх судоў (р. 4, арт. 2). Па асобных справах ствараліся сумесныя суды з духоўных і свецкіх суддзяў. Некаторыя катэгорыі спраў вырашаліся рознымі судамі, напрыклад справы аб разводзе разглядаў духоўны суд, а падзел маёмасці пасля разводу – свецкі суд (Статут 1588 г., р. 5, арт. 20).

    Судаводства ў духоўным судзе вялося паводле прынцыпаў інквізіцыйнага працэсу, асабліва па справах аб святатацтве, ерасі, дзе выкарыстоўваліся даносы, сачэнні, катаванні пры допытах і інш.

    Апеляцыі на рашэнні духоўнага суда з 1581 г. разглядаз Трыбунал ВКЛ, у якім была спецыяльная камісія па справах духоўных асоб. Шырокія паўнамоцтвы мелі духоўныя суды, якія разглядалі справы яўрэйскага і татарскага насельніцтва.

    Такім чынам, вышэйшыя судовыя органы дзяржавы прадстаўлялі з сябе шырокую разгалінаваную сістэму. Акрамя агульнаых судоў, такіх як гаспадарскі, суд паноў-рады, соймавага, былі і спецыялізаваныя: камісарскі, духоўны, скарбавы. Маршалкозскі суд разглядаў справы па даручэнню, ці загаду гаспадара. Існаваў суд, сякі ўвогуле абмяжоўваў уладу вялікага князя і паноў-рады. Такім судом быў Галоўны суд. Ён разглядаў апеляцыі, аднак асобныя справы мог разглядаць у парадку першай інстанцыі.


    ІІ. Пасля вышэйшых судовых устаноў у судовай сістэме Вялікага княства Літоўскага ішлі ніжэйшыя, ці мясцовыя судовыя органы.

    1. Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы, ці гродскі, суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку, ці, як яго называлі, горадзе, гродзе, ад чаго і пайшла назва суда. Замкі даваліся ў кіраванне ваяводам, а таксама старастамі, якія ажыццяўлялі адміністрацыйныя, фінансавыя і судовыя функцыі. Ваявода ці стараста разглядалі справы не аднаасобна, а з удзелам мясцовых феадалаў. Часам стараста ці ваявода перадавалі свае абавязкі па гродскаму суду намеснікам – падстарасце ці падваяводзе. У дадзеным выпадку ў склад гродскага суда ўваходзілі падстараста (падваявода), гродскі суддзя і гродскі пісар, якія прызначаліся старастам ці ваяводам. Аднак гэтыя службовыя асобы калі прызначалі членаў гродскага суда павінны былі прытрымлівацца патрабаванняў закона, якія прад’яўляліся суддзям. Прычым гэтыя патрабаванні ўвесь час ускладняліся. Так, калі Статут 1566 г загадваў выбіраць у гродскія суддзі толькі мясцовую шляхту, то Статут 1588 г. патрабаваў, каб гэтыя шляхцічы, акрамя таго, ведалі беларускую грамату, мясцовыя законы. Гэта тлумачыцца далейшым развіццем феадальных адносін, якое вяло за сабой ускладненне судаводства і развіццё ўсіхгалін права, што ў сваю чаргу патрабавала ад членаў суда спецыяльных юрыдычных ведаў.

    Падсуднасць замкаваму суду была даволі шырокай ахоплівала асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Замкавы суд з’яўляецца агульнасаслоўным. У ім разглядаліся справы па абвінавачванню шляхты, мяшчан і сялян. Ён разглядаў як крымінальныя (аб разбоях, забойствах, падпальваннях, крадзяжах, чараўніцтве), так і некаторыя грамадзянскія справы (невыкананне дагавору заема, арэнды). Але ў асноўным гродскі суд разглядаў менавіта крымінальныя справы.  Прычым ўсе пералічаныя катэгорыі іх разглядаліся дадзеным судом толькі ў тых выпадках, калі злачынца быў затрыманы на месцы ці злоўлены на працягу 24 гадзін пасля ажыццяўлення злачынства ці (калі адсутнічаў факт затрымання вінаватага) калі заява была передадзена ў суд не пазней тыдня пасля здзяйснення злачынства. У астатніх выпадках заявіцель павінен быў звяртацца ў земскі суд.

    Ісцамі ў гродскім судзе ніколі не маглі быць прыгонныя сяляне, бо ў адпаведнасці са Статутам 1588 г. заяву замест іх даваў гаспадар і не к вінаватым сялянам, а к іх гаспадару. Гэта юрыдычная норма закона яшчэ раз падкрэслівае бяспраўнае становішча прыгонных.

    Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі).

    У склад вышэшага замкавага суда ўваходзіў ваявода, або стараста, або дзяржаўца і прадстаўнікі мясцовых феадалаў. Так, полацкі ваявода абавязаны быў разглядаць усе справы “са старшими баярами Полацкими”, віцебскі “с князи и бояры и з мещаны”[12].

    Ніжэйшы гродскі суд складаўся з намесніка ваяводы, або намесніка старасты, а таксама суддзі і пісара. На пасаду намесніка, суддзі і пісара ў гродскім судзе маглі быць прызначаны толькі шляхціцы, якія валодалі нерухомай маёмасцю (мелі “асёдласць”) у дадзеным павеце, ураджэнцы ВКЛ, дабрачынныя, якія ведалі права і ўмелі пісаць (Статут 1588 г., р. IV, а. 37). Штодатычыцца часу склікання і правядзення замкавага суда, то аб гэтым сведчыць арт. 33 р. IV Статута 1588 г: “Устанавливаем, что сесии для отправления правосудия судом замковым должны быть в каждом месяце и начинаться должно первого числа каждого месяца. А если где бы первого числа пришелся праздник, тогда назавтра после праздника сессия начинаться будет. А длиться судебная сессия должна две недели…”

    Вышэйшы гродскі суд (ваявод, страст, дзяржаўцаў) павінен быў, атрымаўшы скаргу на пастанову ніжэйшага суда, не пазней чатырох тыдняў прыбыць на сваё месца або даручыць сваім бліжэйшым намеснікам – кашталяну, маршалку, харужаму – разгледзець справу па апеляцыі. Апеляцыі на рашэнні вышэйшага гродскага суда падаваліся ў Галоўны суд: “…по жалующейся стороне их рассмотрение и решение показалось бы вынесенным не в соответствии с правом, тогда та сторона жалующаяся будет иметь право по такому делу подать апелляцию и отзыв в главный трибунальный суд” (Статут 1588 г., р. IV, арт. 37).

    Такім чынам, галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі. Аднак сам факт уключэння ў склад гродскага суда прадстаўнікоў мясцовых феадалаў, а затым суддзі і пісара, якія таксама былі прадстаўнікамі мясцовых феадалаў, але ўжо валодалі прававымі ведамі, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права, панскі суд пачаў аддзяляцца ад адміністрацыі і ўзнікла неабходнасць мець спецыяльныя юрыдычныя веды.

    Справаводства замкавага (гродскага) суда вёў пісар.

    Дастаўка заяў і выкананне рашэнняў суда ажыцяўляліся павятовымі вознымі і судовымі прыставамі[13].Пры замкавым судзе знаходзіўся кат, была турма, у якой утрымліваліся зняволеныя па рашэннях замкавага, земскага і Галоўнага судоў. Важнай функцыяй замкавага суда было выкананне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў.

    У кампетенцыю гродскага суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функцыі: у час работы сваёй сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў дом для судовага пасяджэння, а затым размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі на сесіі, ажыццяўляў рашэнні земскага, Галоўнага суда і іншых судовых органаў, фіксаваў завяшчанні, акты падараванняў, куплі-продажу, залога, займу. Іскавыя патрабаванні бакоў, рашэнні суда, заявы вознага і інш. асоб па забеспячэнне доказаў, розныя натарыяльныя дзеянні заносіліся ў актавыя кнігі, якія вяліся ў гродскім судзе.

    Як ужо было адзначана, апеляцыі на рашэнні гродскага суда перадаваліся ў Галоўны суд. Ў гэтым выпадку выкананне рашэнняў гродскага суда прытрымлівалася. Аднак калі пры разглядзе справы  па згодзе аднаго з бакоў іншы даваў прысягу ці сам апелянт прызнаваўся ў судзе, а таксама ў некаторых іншых выпадках у адпаведнасці з заканадаўствам  апеляцыя ў Галоўны суд забаранялася[14].

    Шляхціцаў і іншых асоб, якія ўчынілі злачынствы ў час ваеннай службы, маглі судзіць службовыя асобы каманднага саставу арміі – гетман, ваевода, кашталян, маршалак, харужы – у залежнасці ад часу і месца злачынства, асобы злачынцы і пацярпелага і цяжкасці злачынства (Статут 1588 г., р. ІІ, арт 6, 8).

    2. Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд[15]. Яго ўзнікненне на Беларусі адносіцца да першай паловы XVI ст. Аднак да 60-х г. г. суддзі гэтага суда прызначаліся.

    У асноўным ён разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачванням шляхты. Земскі суд выконваў таксама функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета. Канчатковае прававое афармленне земскага суда праведзена Бельскім прывілеем 1564 г. і Статутам 1566 і 1588 г. г. (“Якож за волею и допущением нашима позволеньем рад наших обраны на то были через них же самих и с посродку тых же станов особы певные, рады наши маршалковы земскiе, хоружiе и иные особы роду i народу шляхецкого, до которих справ чужоземских, которые заседим не о днем оправили тот статут старый, але теж новым кшталтом некоторые розделы звлаща судового то  становили и написали … на том сейме великом вальном Бельском  в одно ровное право в однакiй а не инайший суд моц и поступки судовые и послушенства…”[16].

    У састаў земскага суда ўваходзілі суддзя, падсудак і пісар, якія выбіраліся на з’езде  з павятовай шляхты. На кожную пасаду з’езд вылучаў чатырох кандыдатаў з мясцовых аселых шляхціцаў-хрысціян (“веры годных”), якія валодалі беларускай граматай, ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаўных пасад. “А мы с тех четырех одного, который нам приглянется и понравиться, выберем на место таго умершего вряднiка не откладывая установили и прывилеем на тот врод пожизненно либо до повышения с милости нашей на иную какую высшую должность или достоинство должны его утвердить”[17]. Такім чынам прызначэнне асоб на пасады земскага суда ў апошнім выпадку залежала ад волі гаспадара.

    Законам не быў дакладна вызначаны ўзроставы цэнз, але звычайна патрабавалася, каб асоба не была маладзей 23 гадоў. На першай сесіі новы суддзя публічна прысягаў, што будзе судзіць справядліва, не зважаючы на грамадскае і матэрыяльнае становішча людзей, асабістыя адносіны да іх. Яшчэ адным патрабаваннем да суддзяў было тое, што ім забаранялася сумяшчаць сваю працу з іншай службай (на духоўная ці дзяржаўнай пасадзе).

    Справы ў земскім судзе разбіраліся пасесійна. Сесіі збіраліся тры разы на год: трохкрольская ў студзені, траецкая ў чэрвені і міхайлаўская ў кастрычніку – і працягваліся кажная тры-чатыры тыдні.

    Судаводства вялося на падставе Бельскага прывілея 1564 г. і Стутаў ВКЛ 1529, 1566, 1588 г. г. на старабеларускай (да к. XVII ст.), а пазней на польскай мовах.

    Калі на судзе сярод прысутных былі людзі, дасведчаныя ў пытаннях права, то суддзі запрашалі іх да “рассудку праўнага”. І яны мелі дарадчы голас пры вынясенні судовых пастаноў. Кожны, хто быў на судзе, мог сказаць тое, што ведаў па разглядаемай справе, выказаць свой погляд на яе.

    Рашэнні земскага суда можна было абскардзіць у Галоўны ці гаспадарскі суд. падача апеляцыйнай скаргі прытрымлівала выкананне рашэнняў ці прыгавораў земскага суда. Як ужо было сказана, усе справаводства знаходзілася ў руках пісара. Яму таксама дапамагалі подпіскі, колькасць якіх вызначаў сам пісар. Прычым, ён жа нес асабістую адказнасць за дакладнасць усіх актаў земскага суда, якія выдавала канцылярыя.

    Такім чынам, стварэнне земскіх судоў сведчыла пра важны этап у развіцці судовага ладу і права ў феадальным грамадстве. Іх заснаваннем быў пакладзены пачатак арганізацыі судовай сістэмы на новай тэарэтычнай аснове раздзялення ўлад, бо яны былі першымі судамі, цалкам аддзеленымі і незалежнымі ад мясцовай адміністрацыі. Іх узнікненне стала магчымым дзякуючы стварэнню шырокага пісанага права, што ў сваю чаргу выклікала неабходнасць новай прафесіі – юрыста.

    3. Другім судом, аддзеленым ад органаў дзяржаўнага кіравання, быў падкаморскі суд. У кампетэнцыю гэтага суда ўваходзілі, выключна, справы па спрэчках аб межах землеўладанняў феадалаў, бо такія справы цікавілі і былі ў цэнтры ўвагі саміх землеўладальнікаў  і дзяржаўных органаў. Асабліва шмат такіх спраў знаходзілась ў гаспадарскім судзе, які не быў ў стане іх сваечасова разглядзець. Каб пазбавіца ад цяжкасцей у вырашэнні гэтых спраў, у 1565 г. на Віленьскім сейме, быў утвораны спецыяльны межавы суд – падкаморскі.

    У гэтым судзе справы вырашаў падкаморый з удзелам саміх бакоў. Пасада падкаморага лічылася ганаровай і даходнай, таму што значная частка судовых пошлін, што ўносілі бакі, шла ў даход судзі. Паводле Статута 1566 г., падкаморый прызначаўся непасрэдна гасударам. З 1588 г. чатырох кандыдатаў на гэтую пасаду выбіралі на павятовых  сойміках, а затым аднаго з іх зацвярджаў гасудар ( р.ІХ, арт. 1). Патрабаванні да кандыдата на гэтую пасаду былі такімі  ж, як да іншых суддзяў. Прававое становішчо яго сярод адміністраціі павета было надта высокім, паколькі заканадаўча падкаморый па рангу быў пастаўлены пасля маршалка і вышэй земскіх харужага, судзі, падсудка і пісара[18].  У  сеймавых дакументах  яго подпіс фігураваў ў першых радках сярод іншай шляхты.

    Памочнікамі падкаморыя былі землямеры – каморнікі, якія прызначаў сам падкаморый з шляхты, якая мела  маенткі. Каморнікі па даручэнню падкаморыя маглі разглядаць справы ў дачыненні зямлі  памерам не больш 1 валокі. Калі ў працэсе разгляду справы дзеянні каморніка абскардзіліся адным з бакоў, тады спрэчку разглядаў падкаморый[19] .

    Разгляд справы у падкаморскім судзе адбываўся на месцы граніц землеўладанняў. Там жа падкаморый слухаў тлумачэнні бакоў, паказанні сведак, разглядаў пісьмовыя доказы, выносіў свае рашенне, паказваў на мясцовасці дзе павінна праходзіць мяжа, устанаўліваў мясцовыя знакі.

    Рашэнні падкаморнага суда падлягалі неадкладнаму выкананню, але маглі быць абскарджаны ў гаспадарскі або Галоўны суд : “…когда бы кому с подданных наших постановление суда земского или замкового, так самих воевод, старост, как и их врядников судейских или подкоморного, или комиссарское не согласное с правом показалось как исцу, так и ответчику, можно будет после судебного постановления обжаловать в Главный суд о том, что ему судить надлежит.’’ ( Статут 1588 г., р. ІV., арт. 86, 67, 39). Калі ж узнікала паміж бакамі спрэчка аб праве уласнасці на маентак або зямлю ці іншыя патрабаванні на маёмасць, падкаморскі суд такіх патрабаванняў не разглядаў і прапанаваў ім звярнуцца з іскам у земскі ці камісарскі суд. Рашэнні падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся  у кнігі земскага павятовага суда. Падкаморскія суды на Беларусі існавалі да  ХІХ ст.

    Страницы: 1, 2, 3


    Приглашения

    09.12.2013 - 16.12.2013

    Международный конкурс хореографического искусства в рамках Международного фестиваля искусств «РОЖДЕСТВЕНСКАЯ АНДОРРА»

    09.12.2013 - 16.12.2013

    Международный конкурс хорового искусства в АНДОРРЕ «РОЖДЕСТВЕНСКАЯ АНДОРРА»




    Copyright © 2012 г.
    При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.